Працяг рэстаўрацыі і кансервацыі замкаў у Крэве, Гальшанах і Наваградку
У 2021 годзе работы па рэстаўрацыі і кансервацыі Гальшанскага, Крэўскага, Наваградскага замкаў будуць працягнутыя за кошт сродкаў рэспубліканскага і абласнога бюджэтаў, паведамляе.
У прыватнасці, у былым замку Сапегаў у аграгарадку Гальшаны Ашмянскага раёна ў гэтым годзе плануецца выкананне супрацьаварыйных і кансервацыйных работ на фрагменце паўночна-ўсходняга корпуса, які прымыкае да Паўночнай вежы.
«Гэта дазволіць захаваць корпус як найбольш значны фрагмент Гальшанскага замка. У памяшканнях, якія прымыкаюць да Паўночнай вежы, уладкуюць падлогі. Такі падыход дасць магчымасць наведвальнікам камфортна аглядаць фрагменты замка. Акрамя таго, гэта дазволіць уладкаваць зручны маршрут са склепа вежы на першы ўзровень», — адзначылі ва ўпраўленні культуры Гродзенскага аблвыканкама.
У Крэўскім замку ў гэтым годзе працягнуць стварэнне даху на ўчастку сцяны, якая прымыкае да Княжацкай вежы. Таксама плануецца завяршыць работы па аднаўленні ўязной брамы, усталёўцы варот.
Нямала будзе зроблена і ў Наваградскім замку. У гэтым годзе завершаць умацаванне схілу Замкавай гары з боку Касцельнай вежы.