“Працяг традыцый”
“Працяг традыцый” – выстава браслаўскага майстра па ткацтве на кроснах Наталлі Парахневіч распачала сваю працу ў Глыбоцкім доме рамёстваў. На ёй прадстаўлены аўтарскія габелены, вытканыя ў традыцыйнай беларускай тэхніцы.
Наталля Парахневіч больш за пятнаццаць гадоў працуе кіраўніком клуба майстроў народнай творчасці і самадзейных мастакоў “Ля возера” пры браслаўскім музеі традыцыйнай культуры.
Яна шмат гадоў захапляецца народным мастацтвам. Раней вырабляла ручнікі, элементы традыцыйных беларускіх строяў. Цяпер аддае перавагу ткацтву на кроснах і вырабу паясоў.
Працы майстра Наталлі Параневіч выстаўляліся на асабістых і агульных выставах як у Беларусі, так і ў Латвіі.
Выстава “Працяг традыцый” у Глыбоцкім доме рамёстваў будзе працаваць месяц.
Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя, Глыбокае
Фота аўтаркі