Працягваецца анлайн-фэст #АртыстыПерамогі! Гурт “Петля Пристрастия”
Беларускі фонд культурнай салідарнасці разам з YouTube-каналам “Страна для жизни” запрашае на анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!
30 студзеня: гурт “Петля Пристрастия”
20:00
на канале #BY_Culture.
Пост-панк гурт “Петля Пристрастия” быў створаны ў 2004 годзе вакалістам Іллёй Чарапко-Самахвалавым і басістам Цімафеем Савіцкім. У склад гурта ўваходзіць пяць чалавек, на яго рахунку пяць поўнафарматных альбомаў. Гурт шмат гастралюе.
“Петля Пристрастия” актыўна падтрымлівае пратэставы рух. Сінгл “Норма”, запісаны гуртом у красавіку-2020, быў пазней прысвечаны нескароным беларусам.
Музыкі выступалі з канцэртам на “Плошчы пераменаў”, а 22 лістапада ў Менску падчас “Марша супраць фашызму” быў затрыманы Ілля Чарапко-Самахвалаў, які быў асуджаны на 15 сутак.
Глядзіце кожную суботу а 20-й гадзіне канцэрты годных музыкаў, якія праявілі актыўную грамадзянскую пазіцыю, былі на маршах, завітвалі да вас у двары, пісалі пратэставыя песні і здымалі адпаведныя відэа. Яны, як і вы, часта за гэта мелі непрыемнасці, былі затрыманы, збіты, вымушаны былі бегчы. Але нягледзячы на ўсю небяспечнасць яны з вамі да перамогі!
Пры падтрымцы Беларускай дыяспары ў Нідэрландах.
Глядзіце таксама:
6 лютага: гурт “N.R.M.”
Канцэрты пройдуць бясплатна. Але вы можаце падтрымаць беларускіх культурных дзеячаў і іх праекты тут: https://byculture.org/donate