Працягваецца конкурс на стварэнне помніка князю Гедыміну
Конкурс на стварэнне помніка вялікаму князю Гедыміну працягваецца. Яго летась абвясцілі гарадскія ўлады Ліды. Помнік заснавальніку замка і горада, паводле палажэння аб конкурсе, плануюць усталяваць побач з паўночнай сцяной Лідскага замка. Конкурс прывабіў незвычайна вялікую колькасць скульптараў, кажа адзін з яго удзельнікаў Гэнік Лойка.
– Ажно сорак заявак – гэта неверагодна шмат. Да 500-годдзя Скарыны крыху больш за дзясяць было. Спярша выберуць пэўны праект, а потым будуць збіраць пад яго грошы. 15 лютага журы аб’явіць вынікі конкурсу.
Гедымін — адзін з самых легендарных князёў Вялікага княства Літоўскага. 15-га лютага журы абвесціць, праект якога скульптара перамог у конкурсе, а пасля пачнецца збор сродкаў.
Кастусь Багушэвіч, Беларускае Радыё Рацыя