Працягваецца падача заявак на „Бардаўскую восень”



Працягваецца падача заявак на адборачны канцэрт на фестываль „Бардаўская восень”. Заяўкі да ўдзелу ў конкурсным адборы праймаюцца да 8-га верасня. „Бардаўская восень” з’яўляецца адзіным беларускамоўным фестывалем аўтарскай песні.

Гаворыць адзін з яго арганізатараў Алесь Кот-Зайцаў:

– На гэты момант ужо ёсць заяўкі ад будучых канкурсантаў. Пакуль не магу сказаць, што іх вельмі шмат, але гэта тэндэнцыя штогод паўтараецца. Больш заявак прыходзіць усё ж у апошнія дні. Яшчэ рана казаць вялікая зацікаўленасць ці не, пабачам гэта 10-га верасня.

Адборачны канцэрт пачнецца ў менскім клубе „Ілі” 10-га верасня а 18-й гадзіне.

Эдуард Жолуд, Беларускае Радыё Рацыя, Варшава