Працягваецца паэтычная акцыя «Мая родная мова, ганаруся табой!»




Навукова-метадычная ўстанова «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь запрашае прыняць удзел у адкрытай дыстанцыйнай паэтычнай акцыі «Мая родная мова, ганаруся табой!», якая праводзіцца з мэтай развіцця творчага патэнцыялу вучняў, далучэння праз мову да культурных традыцый беларускага народа і прымеркавана да Тыдня роднай мовы.

– павышэнне цікавасці вучняў да вучэбных прадметаў «Беларуская мова», «Беларуская літаратура»

-папулярызацыя паэтычных твораў на беларускай мове;

– выхаванне ў вучняў грамадзянскасці і патрыятызму;

-падтрымка творчых ініцыятыў;

– спрыянне развіццю інфармацыйнай культуры ўдзельнікаў акцыі.

Дыстанцыйная акцыя дае магчымасць удзельнікам прадставіць на старонках нацыянальнага адукацыйнага партала відэаролікі даўжынёй не больш за пяць хвілін з запісамі выразнага чытання на памяць верша, які напісаны на беларускай мове.
Асноўныя задачы мерапрыемства:

Да ўдзелу ў мерапрыемстве запрашаюцца вучні I–XI класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, а таксама ўсе зацікаўленыя (педагогі, законныя прадстаўнікі (бацькі) вучняў і інш.).
Тэрмін правядзення: з 1 па 30 верасня 2022 года.

Для ўдзелу ў мерапрыемстве неабходна падаць заяўку па ўстаноўленай форме, якая знаходзіцца на сайце Міністэрства адукацыі ў інфармацыйным лісце і накіраваць разам з ёй відэаролік на электронны адрас: [email protected] з абавязковай пазнакай у тэме ліста «Мая родная мова».

Сваёй заяўкай удзельнік пацвярджае ўласнае аўтарства відэароліка і згоду з умовамі правядзення мерапрыемства. Запрашаем прыняць удзел у акцыі!

Беларускае Радыё Рацыя