Працягваецца праект “(Не) расстраляная паэзія”



Працягваецца праект “(Не) расстраляная паэзія”, прысвечаны беларускім пісьменнікам – ахвярам сталінскіх рэпрэсій. 29 верасня ў сталічнай кнігарні “Логвінаў” адбудзецца чарговая лекцыя, на гэты раз прысвечаная паэту Ізі Харыку.

Даследчык беларускай літаратуры Міхась Скобла называе гэты праект вельмі ўдалым і плённым, які ў праўдзівым святле паказвае здабыткі беларускай паэзіі 20-30-х гадоў:

– Па-новаму паўстаюць гэтыя паэты 20-х гадоў, якія ў нас ужо лічыліся другараднымі, так іх прадстаўлялі ў самых розных анталогіях. Як бывае ў царкве, фрэскі замалёўваюцца, потым прыходзяць рэстаўратары, ачышчаюць, а тым, аказваецца, фрэска яшчэ больш прыгожая і цікавая. Так і зараз адбываецца з нашымі паэтамі.

Усяго ў рамках праекта “(Не) расстраляная паэзія” павінна адбыцца 12 лекцый.

29 кастрычніка ў клубе “Брюгге” ў Менску плануецца канцэртная прэзентацыя альбома на вершы расстраляных паэтаў.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя