Працягваецца трансфармацыя Фонду культурнай салідарнасці



Фонд культурнай салідарнасці – трансфармацыя працягваецца. Адзін з кіраўнікоў Фонду Сяргей Будкін анансаваў, неўзабаве яны зменяць назву, правядуць перарэгістрацыю ды пашыраць сваю дзейнасць. Праводзіцца рэбрэндынг, ствараюць новае лога ды сайт.

Новая назва – Беларуская рада культуры. Структура будзе працаваць з усёй культурай, а не толькі канцэнтравацца на дапамозе рэпрэсаваным дзеячам культуры. Юрыдычныя фармальнасці плануюць завершыць цягам месяца. Кажа Сяргей Будкін:

– На паперы гэта здарыцца, я думаю, што ў наступным месяцы – у красавіку. Фармальна мы ўжо рыхтуем людзей да новай назвы і глядзім, як гэта будзе ўспрынята. Тлумачым, што мы не Рада на выгнанні, як нейкія асацыяцыі могуць узнікнуць. Публічную адказнасць за гэта бяром мы ўтрох: Сяргей Будкін, Аляксандр Цяхоўскі – гэта вядомы прадзюсар класічнай і опернай музыкі, ён выканаўчы дырэктар фонду, ну і Мікалай Халезін.

Фонд узначалілі культурны менеджар і прадзюсар Cяргей Будкін. У лютым да яго далучыўся далучыўся сузаснавальнік Беларускага свабоднага тэатра Мікалай Халезін. Галоўная мэта – дапамагаць юрыдычна, матэрыяльна і псіхалагічна тым творцам культуры, каго звольнілі, хто сышоў у знак пратэсту.

Беларускае Радыё Рацыя