Працягваецца збор сродкаў на выданне кнігі Зінаіды Бандарэнкі “Мой шлях да Беларусі”
“Мой шлях да Беларусі” – працягваецца збор сродкаў на выданне кнігі ўспамінаў легендарнай дыктаркі айчыннага тэлебачання Зінаіды Бандарэнкі.
Алесь Мазанік – кіраўнік інтэрнэт-крамы “Імбрык.бай” і менеджар культурніцкіх праектаў: Мы працягваем збор сродкаў на новую кнігу спадарыні Зінаіды Бандарэнкі, якая называецца “Мой шлях да Беларусі”. Гэта будзе ўнікальная аўтабіяграфічная кніга, дзе шмат цікавага і невядомага пра Беларусь савецкага часу, пра Беларусь незалежную, пра сучаснасць. І аналагаў вось такой мемуарнай літаратуры ў нас, можна лічыць, што няма.
У кнігу ўспамінаў Зінаіды Бандарэнка ўвайшло некалькі соцень фотаздымкаў. Яе ўкладальнік Аляксандр Тамковіч выкарыстаў больш за трыццаць гадзінаў аўдыёзапісу.
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск
