Праваслаўныя святкуюць Стрэчанне Гасподняе
15 лютага праваслаўныя адзначаюць адно з вялікіх святаў — Стрэчанне Гасподняе. Слова «стрэчанне» азначае «сустрэчу», іншае значэнне гэтага слова – «радасць». На саракавы дзень пасля нараджэння Ісуса, бацькі прынеслі яго ў Іерусалімскі храм. Там яго, паводле Евангелля, сустрэў старац Сімяон, якому было прадказана, што ён не памрэ, пакуль не пабачыць Збаўцу.
У народзе гэтае свята яшчэ называюць Грамніцы, а сімвалам гэтага свята выступае свечка, асвечаная ў храме ў гэты дзень, якую называюць «грамнічнай». «Грамніцы — зімы палавіцы», — кажа народная мудрасць.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота azbyka.ru
