Праваслаўныя адзначаюць Дзень прарока Іллі
Праваслаўныя вернікі адзначаюць Дзень прарока Іллі – гэта адзін з самых шанаваных святых. Паводле біблійскіх гісторый, прарок дапамагаў бедным, ацаляў хворых і ўваскрашаў людзей.
Лічыцца таксама, што Ілля не памёр, а ўзнёсся на неба на вогненнай калясніцы:
– Па яго святых малітвах заўсёды ідзе дождж. Былі традыцыі, калі доўгі час не было дажджу, будаваліся невялікія драўляныя храмы ў гонар прарока Божага Іллі. Яны называліся абыдзеннымі, то бок за адзін дзень. Узводзілі такія храмы-капліцы і прарок Ілля пасылаў на зямлю дождж. Таксама будаваліся храмы ў засушлівых месцах, тады там з’яўляліся водныя крыніцы, то бок людзі Божым цудам знаходзілі ваду, будавалі студні, арашальныя сістэмы.
З днём прарока Іллі звязана шмат народных прыкмет і павер’яў. Так у старажытнасці лічылі, што ў гэты дзень пачынае сыходзіць лета і надыходзіць восень.
Беларускае Радыё Рацыя