Праваслаўныя адзначаюць Куццю



Вернікі Праваслаўнай царквы адзначаюць 6 студзеня Куццю, якая завяршае саракадзённы пост. Сёння вернікаў абавязвае строгі пост. Святочная вячэра з традыцыйнымі 12 стравамі таксама будзе поснай. У народнай традыцыі з Калядамі было звязана шмат вераванняў і абрадаў, якія па сённяшні дзень жывуць у беларускай культуры. Неад’емнай традыцыяй гэтага перыяду было калядаванне – абрад вельмі важны як для каталікоў, так і праваслаўных. Кажа доктар Гражына Харытонюк.

– На паўднёвай нашай Беласточчыне асноўным былі калядоўшчыкі, якія хадзілі ў першы дзень. Потым былі супольныя сустрэчы. Людзі рыхтаваліся да калядаванняў. На поўначы гэтага ўжо менш, амаль няма. У нас кожная вёска мае сваю традыцыю. І ў кожнай вёсцы інакш.

Калядоўшчыкаў з даўніх часоў прымалі з вялікай пашанай. Нашыя продкі шчыра верылі, што іх з’яўленне ў хаце на Шчадрэц нясе шчасце і дабрабыт на ўвесь год.

DSCN2702 DSCN2703

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара