Праваслаўныя адзначаюць Раство Прасвятой Багародзіцы
Сёння Праваслаўная Царква адзначае адно з 12-ці вялікіх гадавых святаў – Раство Прасвятой Багародзіцы, якое і адкрывае царкоўны год:
— Нараджэнне Дзевы Марыі вядомае з апокрыфу некананічнай кнігі т.зв. „Евангелля паводле Якуба”. Будучая маці Сына Божага нарадзілася ў пажылых бацькоў Яўхіма і Ганны, як плён іхнай гарачай малітвы. Яе назвалі Марыя, што па-габрэйску азначае „спадарыня” або „надзея”. Нараджэнне Дзевы Марыі ў бацькоў царскага і архісвятарскага роду стала пачаткам выканання Божых абяцанняў, у чаканні якіх чалавецтва жыло тысячагоддзямі. Свята было ўстаноўленае ў IV ст.
У народным календары найбольш распаўсюджана як Прачыста або Багач, што звязанае з заканчэннем цыклу вырошчвання і дажынкамі.
Беларускае Радыё Рацыя