Праваслаўныя адзначаюць свята Адсячэння галавы св. Іаана Прадцечы
Праваслаўная царква адзначае свята Адсячэння галавы св. Іаана Прадцечы. Паводле традыцыі, многія праваслаўныя ў гэты дзень удзельнічаюць у набажэнствах ды наведваюць магілы сваіх блізкіх. Пра спецыфіку свята ды пра асобу св. Іаана Прадцечы расказалі нашаму радыё жыхары Шчытоў-Дзенцялова:
– Вялікі святы ўгоднік Божы, які моліцца за нас. Шмат ёсць людзей, якія патрабуюць такой дапамогі. Трэба шанаваць гэтае свята.
– Гэта трагічная падзея – адсячэнне галавы св. Іаана Прадцечы. Ён вучыў Бога і благаслаўляў людзей.
– Гэта такі дзень, калі нельга нічога рабіць. Нават нож у рукі браць нельга.
Свята Адсячэння галавы св. Іаана Прадцечы хаця не належыць да 12-ці важных святаў праваслаўнай царквы ў годзе, аднак вельмі ўрачыста адзначаецца на Падляшшы.
[Not a valid template]
Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя
Фота topolki.blogspot.com і аўтара