Успенне Божай Маці ў Чыжах
Сёння, 28 жніўня, Царква адзначае апошняе з вялікіх святаў царкоўнага календара – Успенне Божай Маці. На Падляшшы ёсць шмат святыняў у гонар гэтага свята, напрыклад, у Чыжах.
Па словах айца Яна Раманчука, настаяцеля Успенскага прыходу ў Чыжах, гэта радаснае свята:
– Для нас, хрысціян, Божая Маці, хоць яна і заснула смяротным сном, але нас яна не пакінула. Гэтую думку пацвярджае Трапар свята: “Ва ўспенні свету не пакінула Ты, Багародзіца”.
У час учарашняга ўсяночнага дбання на сярэдзіну царквы была вынесеная Плашчаніца Божай Маці. Апрача Чыжоўскай царквы, Успенне – гэта таксама парафіяльнае свята ў Бельску Падляшскім, Кляшчэлях ды Боцьках.
[Not a valid template]
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара