Праваслаўныя хрысціяне святкуюць Стрэчанне Гасподняе



Праваслаўныя вернікі адзначаюць свята Стрэчання Гасподняга. Гісторыя свята звязаная з евангельскімі часамі.

Сретение-Господне

Паводле старажытна-габрэйскага закону, бацькі павінны былі прыносіць у храм для прысвячэння Богу сваіх першанцаў. Свайго саракадзённага Младзенца Хрыста прынесла ў храм і Багародзіца. Там яе сустрэў  праведны Сімеон, якому было прадказана, што ён не памрэ, пакуль не пабачыць нараджэння Богамладзенцца ад Дзевы.

Стрэчанне сімвалізуе сабой сустрэчу Ветхага і Новага Заветаў.

У Беларусі існуе і другая назва свята — Грамніцы. Мяркуюць, што назва паходзіць ад язычніцкага бога Грамаўніка (Перуна).  З прыняццём беларусамі хрысціянства, магічна-ахоўную ролю (замест паганскіх шуму і грому) сталі выконваць асвечаныя ў царкве свечкі, якія захавалі ў сабе дахрысціянскую назву — грамніцы.

Беларускае Радыё Рацыя