Праваслаўныя сіноды ў першай Рэчыпаспалітай
Якое значэнне для фарміравання беларускай нацыі мелі праваслаўныя сіноды ў час першай Рэчыпаспалітай? Між іншым, на гэтае пытанне спрабуюць адказаць у час адмысловай канферэнцыі гісторыкаў у Беластоку.
Сёлета cпаўняецца 500 гадоў ад сіноду ў Вільні, які значна паўплываў не толькі на ўнутраную і знешнюю палітычную сітуацыю Вялікага Княства Літоўскага, але таксама на рэлігійнае жыццё яго жыхароў. Кажа гісторык, прафесар Антон Мірановіч.
– Была праведзена кананізацыя Елісея Лаўрышаўскага. Гэта вельмі важны святы ў гісторыі нашай царквы. Важны не толькі таму, што быў вялікім духоўнікам, рэлігійным дзеячам, але і таму, што паўплываў на развіццё нацыянальнай свядомасці беларусаў. Таксама ён выдаў і апрацаваў Евангелле, якое было пазалочанае ў гэтым саборы.
У канферэнцыі “Праваслаўныя сіноды ў першай Рэчыпаспалітай” прымаюць удзел навукоўцы з Беларусі, Італіі і Польшчы. Заўтра – другі дзень сустрэчаў, які пройдзе ў манастыры ў Супраслі. З лекцыяй пра адметнасці ў беларускім іконапісанні выступіць Вольга Іванчына з Берасцейскага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара