Праз 100 гадоў выйшла першая кніга аўтара “Нашай нівы”



1F9397F1392B65CAF97E32C94335FCE581662719AF27C43128pimgpsh_fullsize_distrУпершыню ў гісторыі беларускай літаратуры пад адну вокладку сабраны, адшуканыя ў архівах і бібліятэках, асобныя творы пачынальніка беларускай літаратуры, аўтара “Нашай нівы” у 1911-1921 гадах – паэта, празаіка і драматурга Кандрата Лейкі (1860-1921).

Яго спадчыну шмат гадоў збіраў даследчык нашай літаратуры са Слоніма Сяргей Чыгрын. Гэта дзякуючы яму на Беларусь вярнуўся Кандрат Лейка, які раней нават за Францішка Багушэвіча друкаваў свае беларускія вершы для дзяцей. А гэта былі 1883-1885 гады. Але ніколі творы Кандрата Лейкі не выдаваліся асобнымі кнігамі, акрамя маленькай кніжачкі “Снатворны Мак” (Вільня, 1912), куды ўвайшла яго п’еска для юных чытачоў. Яна паклала пачатак беларускай нацыянальнай драматургіі для дзяцей. Вось і ўсё.

І толькі сёння напачатку ХХI cтагоддзя адзін з пачынальнікаў нашай літаратуры сабраны ў адну кнігу, каб вярнуцца на Беларусь. Кнігу гэту складальнік Сяргей Чыгрын назваў “Пан Трудоўскі” – у гонар аднаго з апавяданняў Кандрата Лейкі. Кніга выйшла ў менскім выдавецтве “Кнігазбор”. Сюды ўвайшлі яго вершы, апавяданні і п’еса “Снатворны Мак”. Сяргей Чыгрын напісаў прадмову да кнігі і каментар. Кнігу Кандрата Лейкі ўжо можна набыць у менскай краме “Акадэмічная кніга”.

6E92A1BDBC9254B07638A94897A8C9F4CDB15E8ECA213647B5pimgpsh_fullsize_distr

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя