Прэм’ера фільма па апавяданні Васіля Быкава ў Берасці



У Берасці адбудзецца прэм’ера фільма па апавяданні Васіля Быкава “Жоўты пясочак”. Фільм будзе дэманстравацца з 19 кастрычніка па 1 лістапада ў кінатэатры “Беларусь” (вул. Савецкая, д. 62) Пачатак у 17.40. Перад пачаткам паказа мастацкай стужкі 19 і 20 кастрычніка з уступным словам да гледачоў звернецца рэжысёр Аляксей Туровіч.

“Жоўты пясочак” — фільм аб трагічнай мінуўшчыне беларускага народа, аб нашай гісторыі, якая дагэтуль замоўчваецца ўладамі.

Прэм’еры фільма пачаліся некалькі тыдняў таму па ўсіх гарадах Беларусі.

Як адзначыў аўтар: “паказ фільма адбываецца не без перашкод з боку ўладаў. Без ведання нашай гісторыі, немагчыма будаваць будучыню, без пакаяння, немагчыма атрымаць прабачэнне, а без прабачэння немагчыма жыць у міры, немагчыма людзьмі звацца.”

Беларускае Радыё Рацыя