Прэм’ера музычнага спектакля „Плошча Якуба Коласа”
13 красавіка на сцэне сталічнай філармоніі адбудзецца прэм’ера музычнай метафары ХХІ стагоддзя “Плошча Якуба Коласа”.
Так вызначае жанр кампазітарка, рэжысёрка і лебрэтыстка тэатральнай пастаноўкі Ларыса Сімаковіч:
– Гэта паўстала, у прынцыпе, з роспачы, з адчаю. З сённяшніх рэалій. Вельмі захацелася такую асобу як Якуб Колас змясціць у сусветны кантэкст дасягненняў чалавецтва і размясціць побач з сусветнымі геніямі чалавецтва. І ў мяне гэта, мне здаецца, атрымалася. І геній Якуба Коласа абсалютна арганічна і камфортна сябе адчувае побач з Бахам, Пёрсэлам – такой высокай музыкай. І сваёй паэзіяй дэманструе гэта.
Прэм’ера адбудзецца ў рамках 34-га фестывалю „Менская вясна”, які пройдзе з 12 красавіка па 19 траўня.
У пастаноўцы бяруць удзел знакавыя беларускія драматычныя артысткі Святлана Зелянкоўская, Святлана Анікей і оперная спявачка Наталля Міхайлава.
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск
Фота flatbook.by