Прэм’ера спектакля «Эма» ў Варшаве



У пятніцу і суботу, 26 і 27 траўня, у Варшаве адбудзецца прэм’ера спектакля «Эма».

Дата: 26 і 27 траўня. Час: 19.00 (час мясцовы). Месца: Тэатр Komuna Warszawa, E. Plater, 31, Варшава.

«Эма» — беларуска-польскі праект, які даследуе праблему бізнэсу ды нажывання на трагедыі вайны.

Галоўная гераіня — тытулаваная Эма, эмігрантка з Беларусі, уладальніца будаўнічай фірмы ў Варшаве. Усе будаўнікі, якія ў яе працуюць, — уцекачы, якія прыехалі ў Польшчу з былых усходніх памежжаў. Дзякуючы ім яна вядзе свой квітнеючы бізнес.

На першым плане — гісторыя жанчыны, яе адзіноты і трансфармацыі, а палітычны і сацыяльны кантэксты — толькі другі план.
Тэкст заснаваны на рэальнай гісторыі сям’і, якая жыве ў Варшаве.

Тэкст і рэжысура: Мікіта Ільінчык 
Пераклад: Агнешка Любаміра Пятроўская 
Мастак-пастаноўшчык: Аляксандр Адамаў

Відэа: Аляксандра Канончанка

Святло: Сяргей Рылка

Відэапраекцыя: Павел Герасімчык
Прадзюсарка: Сара Токіна 
 Рэжысёрка: Анастасія Мальчык

Уваход вольны! А бясплатныя квіткі бярыце па спасылцы.