Прэм’ера спектакля «Калі прачнецца Бог…»
19 лютага ў 19.00 у Тэатры юнага гледача ў межах праекта «Сустрэчы з класікамі і сучаснікамі» адбудзецца прэм’ера спектакля «Калі прачнецца Бог…» па «Споведзі» Ларысы Геніюш.
Рэжысёр-пастаноўшчык: Ганна Казлова.
«Калі прачнецца Бог…» і ўзварушыцца сумленне, што рабіцьмуць абыякавыя і бязлітасныя? — перапытвае Ларыса Геніюш, аддаўшы «..жыццё сваё змаганню і цярпенню за свой народ».
«Споведзь» Ларысы Геніюш — аўтабіяграфічны твор, шчыры аповед пра тое хто і калі спрычыніўся да пакут беларускага народа, жыццё ў эміграцыі, савецкіх вязніцах і лагерах.
Прэм’ера спектакля адбудзецца ўжо ў гэтую пятніцу, 19 лютага, а 19.00.