Прэм’ера спектакля «Ulenspiegel» ў Варшаве
9 жніўня (гэта будзе серада) беларускі TEAM THEATRE прэзентуе новы спектакль «Ulenspiegel».
Дата: 9 жніўня. Час: 19.00 (час мясцовы). Месца: Тэатр TR Warszawa, ul. Marszałkowska, 8, Варшава.
«Ulenspiegel» — спектакль аб бунце, свабодзе і гульні, дзе адзін адважны чалавек кідае выклік усталяванаму парадку і намагаецца раскрыць яго абсурднасць і несправядлівасць.
«Ulenspiegel» — гэта выклік і заклік да мыслення. Дзе думка і мастацтва могуць стаць сродкам натхнення на радыкальныя змены ў жыцці.
«Ulenspiegel» — гэта альтэрнатыўны пагляд на праблему няправасці. Калаж і метафара, што адлюстроўваюць сучаснае сацыяльнае і палітычнае гніенне. Погляд у крывавае люстэрка сучаснасці.
Рэжысёр — Юра Дзівакоў.
Кампазітарка — Вольга Падгайская.
Гукарэжысёр — Аляксандр Воўкаў.
Граюць: Максім Шышко, Андрэй Новік, Дар’я Новік, Марыя Пятровіч, Андрэй Бардухаеў-Арол, Алеся Бардухаева-Арол.
Квіткі коштам 50 злотых можна набыць па спасылцы.