Прэм’ера тэатра “Ч”: “Што зрабіць з тыграм?”
У рэспубліканскім Доме ветэранаў адбылася прэм’ера сатырычнай трагікамедыі Незалежнага тэатра “Ч” паводле польскага драматурга Славаміра Мрожака “Пакутніца Пятра Ахіэя” і “Летні дзень” .
У тэатры названая як “Што зрабіць з тыграм?” Рэжысёрам выступіў Дарыюш Язерскі з Польшчы. Акцёрамі Генадзь Гатоўчыц, Алена Мазгова, Сяргей Трусцікаў, Ірына Пяшкова ды Ігар Нікалаеў. У зале прысутнічалі вядомыя палітыкі Уладзімір Някляеў ды Мікалай Статкевіч з жонкай Аленай Адамовіч, якія былі сустрэтыя апладысментамі.
Кажа Таццяна Саладуха, супрадзюсарка спектакля:
– Пачыналі мы з “Дзядоў” Адама Міцкевіча – з выдатнай інтэрпрэтацыі нашага славутага класіка. Затым мы паставілі Бертольда Брэхта “Матухна Кураж і яе дзеці”. І вось зараз мы прыйшлі да Славаміра Мрожака. Дарэчы, “Пакутніца Пятра Ахіэя” і “Летні дзень” загучаць на беларускай мове і ўпершыню будуць пастаўленыя ў Беларусі.
2 лістапада і 7 снежня ў сталічным Палацы культуры ветэранаў ізноў пройдуць прэм’ерныя спектаклі “Што зрабіць з тыграм”, на якія арганізатары запрашаюць менчукоў і гасцей сталіцы.
[Not a valid template]
Віталь Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя, Менск
Фота аўтара