Прэм’еру спектакля пра Браніслава Тарашкевіча пакажуць прыканцы чэрвеня



Прэм’еру спектакля “Браніслаў Тарашкевіч” магчыма ўжо ў канцы чэрвеня змогуць пабачыць ў Менску.  Задача спектакля – нагадаць жыхарам Беларусі пра выдатнага моваведа, які асновы беларускай граматыкі напісаў у савецкай турме, чалавека які змагаўся за нацыянальную беларускую ідэю, які ў сваім жыцці спазнаў як савецкую так і польскую турмы, – кажа гаворыць кіраўнік праекту Аляксей Сапрыкін:

– Розныя перыяды жыцця хацялася б прадставіць, зрабіць такое папуры – і пад саветамі, і з палякамі, ягоныя трансфармацыі, ціск на яго з абодвух бакоў. Вось гэта мы хацелі б прадставіць. З задавальненнем пакажам спектакль усім, хацелася б перадусім правезці яго па Беларусі, каб не толькі ў Менску пабачылі, але і ў рэгіёнах.

Арт-сядзіба вядзе яшчэ кастынг, да якога запрашаюць як прафесійных актораў, так і аматараў. Асноўнае патрабаванне – веданне беларускай мовы. Спектакль мае задачу прыблізіць асобу Браніслава Тарашкевіча, асабліва маладому пакаленню беларусаў.

Імя Браніслава Тарашкевіча прысвоена Агульнаадукацыйнаму ліцэю з беларускай мовай навучання ў Бельску Падляшскім.

Tarashkievicz

Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя