Прэмія Гедройца: сёлета хутчэй за ўсё анлайн



Прычына: хваля пераследу, які спазналі грамадскія арганізацыі Беларусі, сярод якіх ёсць і арганізатары прэміі. Улады ўжо ліквідавалі беларускі ПЭН-цэнтр, зараз у стадыі ліквідацыі «Саюз беларускіх пісьменнікаў». У поўны спіс дзясятага юбілейнага сезону прэміі імя Ежы Гедройца ўвайшла 31 кніга. Гэты спіс агучаны пазней чым звычайна, а вось чаму патлумачыла – намеснік старшыні беларускага ПЭН-цэнтра Таццяна Нядбай, якая сярод арганізатараў конкурсу:

– планавалі канешне традыцыйна верасень-кастрычнік, але праз тое, што тэрміны пасунуліся, мы ўжо ў жніўні муселі абвесціць доўгі спіс, і ў верасні картокі. Праз тое, што ўсе гэтыя падзеі адымалі ўвагу нашай каманды – праверкі, суды – мы пазней абвесцілі поўны спіс. І я спадзяюся, што яшчэ ў гэтым годзе мы ўручым Прэмію Гедройца. Пакуль яшчэ не магу сказаць дакладнай даты, але сачыце за навінамі.

А гэта найбуйнейшая незалежная літаратурная прэмія Беларусі, якая ўручаецца штогод з 2012-га за найлепшую кнігу прозы. Заснавальнікамі прэміі выступілі Амбасада Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь, Польскі інстытут ў Мінску, Беларускі ПЭН-цэнтр і Саюз беларускіх пісьменнікаў.

Беларускае Радыё Рацыя