Прэмія імя Францішка Аляхновіча 2018



Беларускі ПЭН-цэнтр і Радыё Свабода запрашаюць на абвяшчэнне лаўрэатаў прэміі за найлепшыя літаратурныя творы, створаныя на падставе асабістага турэмнага досведу.

Цырымонія адбудзецца 10 снежня а 18:00.

(Адкрыццё праваабарончай пляцоўкі “Вясны” пад назвай “Тэрыторыя правоў” пачынаецца а 16:00)

Адрас – Менск, вул.Ложыцкая, 16 пакой 404. “Тэрыторыя правоў”, “Вясна”

Прэмія імя Францішка Аляхновіча прысуджаецца за найлепшыя творы аўтарам, якія былі зняволеныя. Тэматыка твораў, што могуць прэтэндаваць на прэмію, не абмежаваная. На разгляд прымаюцца дакументальныя і мастацкія творы на беларускай і рускай мовах, як апублікаваныя, так і ў выглядзе рукапісу, створаныя ў зняволенні і дасланыя на працягу года.

У 2013 годзе ПЭН-цэнтар і Радыё Свабода супольна заснавалі прэмію за творы, напісаныя ў зняволенні, і прысвяцілі яе драматургу і рэжысёру Францішку Аляхновічу (1883 – 1944), чыя кніга «У кіпцюрох ГПУ» адной з першых у свеце расказала свету пра савецкі ГУЛАГ.

Першую прэмію Францішка Аляхновіча атрымаў Ігар Аліневіч за кнігу «Еду в Магадан».

Узнагарода: Дыплом і падарункі.

Лаўрэаты: Прэміяй імя Францішка Аляхновіча ўганараваныя Ігар Аліневіч (2013), Алесь Бяляцкі (2014), Зміцер Дашкевіч (2014), Фэлікс Пекер (2014), Павал Севярынец (2014), Аляксандар Фядута (2014), Ірына Халіп (2014) Мікола Дзядок, Зьміцер Дрозд, Андрэй Саньнікаў і Леанід Пятрэнка (2017).