Прэмія імя Міхася Стральцова прысуджана Анхеле Эспіноса



У Менску праходзіць міжнародны паэтычны фестываль “Вершы на асфальце”. Прэмія імя Міхася Стральцова была прысуджаная беларускамоўнай пісьменніцы з Гішпанні Анхеле Эспіноса.

Гаворыць сябра журы Уладзімір Някляеў:

– Вельмі цікава чытаць яе беларускія вершы. Ну, яны ўсе беларускія. Слухайце, гэта цуд. Чалавек у Гішпаніі. Ну, вось, чамусьці мяне ўразіла, што менавіта ў Гішпаніі. Вось у Нямеччыне мяне не так уразіла. З ёй гаварыць, яна ніводнага націску няправільна не ўжыве, ніводнага канчатку. Ну праста як быццам тут нарадзілася раней за ўсіх астатніх беларусаў. Па гэтым цудзе, якім ёсць паэт Стральцоў, найбольш адпавядае сённяшняя лаўрэатка нашай прэміі.

На адкрыцці фестывалю таксама прайшло ўганараванне лаўрэатаў прэміі часопіса “Дзеяслоў” – “Залаты апостраф. У трох намінацыях: паэзія, проза і дэбют імі адпаведна сталі Васіль Зуёнак, Уладзімір Сцяпан і Марыя Бадзей.

Беларускае Радыё Рацыя, Менск