Прэмія Шэрмана б’е рэкорды: заяўлена 47 кніг, перакладзеных з 16 моў
Журы зацвердзіла поўны спіс намінантаў на перакладчыцкую прэмію імя Карласа Шэрмана. Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца мастацкія кнігі, перакладзеныя на беларускую мову і выдадзеныя ў папяровым ці электронным выглядзе цягам 2018 года.
На галоўную ўзнагароду прэтэндуе 47 кніг, перакладзеных з 16 моў, сярод якіх ідыш і санскрыт, а таксама турэцкая і японская. Гэта самая вялікая колькасць прэтэндэнтаў за ўсе чатыры сезоны прэміі. Сёлета журы будзе абіраць трох пераможцаў у трох намінацыях: пераклад прозы, пераклад паэзіі і пераклад дзіцячай кнігі. У прэміяльным працэсе сёлета ўдзельнічаюць 12 выдавецтваў. Лідарам па колькасці намінантаў з’яўляецца выдавецтва “Логвінаў” — 16 кніг, выдавецтва “Янушкевіч” падало 7 кніг, выдавец Зміцер Колас — 7 кніг, выдавецтва “Кнігазбор” — 4 кнігі, выдавецтва “Коска” — 3 кнігі, выдавецтва “Галіяфы” — 3 кнігі, “Тэхналогія” — 2 кнігі. Выдавецтвы “Вясна”, “Альтэрнатыва”, “Энцыклапедыкс”, “Харвест” і выдавец Уладзімір Сіўчыкаў прадстаўлены 1 кнігай.
47 кніг з пададзеных 48 будуць змагацца за прыз у 3000 беларускіх рублёў. Сябры журы аднеслі пераклад кнігі Маргарэт Этвуд „Пенелапіяда” да дзвюх намінацый – перакладу прозы (перакладчыца Вольга Калацкая) і перакладу паэзіі (перакладчыца Марыя Мартысевіч).
Пераклад прозы:
Валянцін Акудовіч — Святлана Алексіевіч „У вайны не жаночы твар”. Выдавецтва “Логвінаў”, Вільня.
Уладзімір Арлоў — Святлана Алексіевіч „Чарнобыльская малітва”. Выдавецтва “Логвінаў”, Вільня.
Наталка Бабіна — Ірына Данеўская “Багуслаў Радзівіл: нямецкі прынц”. Выдавецтва “Янушкевіч”, Менск.
Ірына Варабей — Паўлін Джонсан „Легенды Ванкувера”. Выдавецтва “Логвінаў”, Таронта (электроннае выданне).
Паўліна Вітушчанка — Рычард Гавяліс „Віленскі покер”. Выдавецтва “Логвінаў”, Вільня.
Ірына Герасімовіч — Міхаэль Кёльмаер „Дзяўчынка з напарсткам”. Выдавецтва “Галіяфы”, Менск.
Сяргей Дубавец — Святлана Алексіевіч „Час сэканд-хэнд”. Выдавецтва “Логвінаў”, Вільня.
Вольга Калацкая — Маргарэт Этвуд „Пенелапіяда”. Выдавецтва “Логвінаў”, Вільня.
Павал Касцюкевіч — Узі Вайль „Буржуазія задаволена не да канца”. Выдавецтва “Логвінаў”, Вільня.
Ігар Кулікоў — Чарлз Букоўскі „Чытво”. Выдавецтва “Логвінаў”, Вільня.
Марыя Мартысевіч — Ігнат Карповіч „Сонька”. Выдавецтва “Логвінаў”, Вільня.
Вадзім Мохаў — Філіп Вінклер „Hool”. Выдавецтва “Кнігазбор”, Менск.
Ліда Наліўка — Лэсь Бэлэй „Ліхія дзевяностыя: любоў і нянавісць у Ужгарадзе”. Выдавецтва “Логвінаў”, Вільня.
Уладзімір Папковіч — Томас Ман “Смерць у Венецыі: выбраныя навелы і апавяданні”. Выдавецтва “Янушкевіч”, Менск.
Вольга Патапава, Сяргей Сматрычэнка — Эміль Гакл „Нормы камічных паводзін”. Выдавецтва “Логвінаў”, Вільня.
Марыя Пушкіна — Сяргей Пясецкі „Гляну я ў аконца”. Выдавецтва “Логвінаў”, Вільня.
Барыс Пятровіч — Святлана Алексіевіч „Апошнія сведкі”. Выдавецтва “Логвінаў”, Вільня.
Таццяна Урублеўская-Токер — Архан Памук „Стамбул. Горад і ўспаміны”. Выдавецтва “Янушкевіч”, Менск.
Андрэй Хадановіч — Святлана Алексіевіч „Цынкавыя хлопчыкі”. Выдавецтва “Логвінаў”, Вільня.
Марына Шода — Вольга Такарчук „Вядзі свой плуг”. Выдавецтва “Логвінаў”, Вільня.
Віктар Шукеловіч — Сяргей Пясецкі „Яблычак”. Выдавецтва “Логвінаў”, Вільня.
Сяргей Шупа — Мойшэ Кульбак „Мой панядзелак”. Выдавецтва “Вясна”, Прага.
Пераклад паэзіі:
Сяргей Амяльчук — Васіль Прастапчук „Непрыстольныя гномы”. Выдавецтва “Альтэрнатыва”, Берасце.
Антон Францішак Брыль — Марк Валерый Марцыял “Выбраныя вершы”. Выдавец Зміцер Колас, Менск.
Віктар Гардзей – Артур Бартэльс „Дзяніскавічы”. Выдавецтва “Энцыклапедыкс”, Менск.
Васіль Жуковіч – Уладзімір Сасюра „Любіце Украіну”. Выдавец Уладзімір Сіўчыкаў, Менск.
Ігар Кулікоў – Аповед пра Шакунталу. Выдавецтва “Янушкевіч”, Менск.
Марыя Мартысевіч – Маргарэт Этвуд „Пенелапіяда”. Выдавецтва “Логвінаў”, Вільня.
Наталля Паваляева – Іда Ліндэ “29 недасланых лістоў”. Выдавецтва “Янушкевіч”, Менск.
Наталля Паваляева – Іда Ліндэ “Нябесны футбол”. Выдавецтва “Янушкевіч”, Менск.
Алесь Разанаў – Мацуа Басё „Выбраныя хайку”. Выдавец Зміцер Колас, Менск.
Алесь Разанаў – Рабіндранат Тагор “Гітанджалі”. Выдавец Зміцер Колас, Менск.
Андрэй Хадановіч – Сяргей Жадан „Вершы”. Выдавец Зміцер Колас, Менск.
Андрэй Хадановіч – Арцюр Рэмбо „Выбранае”. Выдавец Зміцер Колас, Менск.
Юлія Цімафеева – Уолт Уітмэн „Выбраная паэзія”. Выдавец Зміцер Колас, Менск.
Макс Шчур, Лявон Баршчэўскі, Алесь Разанаў, – Томас Стэрнз Эльёт „Выбраная паэзія”. Выдавец Зміцер Колас, Мінск.
Пераклад дзіцячай кнігі:
Наталка Бабіна – „Казкі рускіх пісьменнікаў”. Выдавецтва “Харвест”, Менск.
Ірына Герасімовіч – Брыгіта Шэр „Пакатун і Паляжун”. Выдавецтва “Галіяфы”, Менск.
Таццяна Жаўняровіч – Эрык Карл „Вельмі галодны вусень”. Выдавецтва “Галіяфы”, Менск.
Надзея Кандрусевіч – Свэн Нурдквіст “Вандроўка Пэтсана”. Выдавецтва “Кнігазбор”, Менск.
Надзея Кандрусевіч – Свэн Нурдквіст “Мітусня ў агародзе”. Выдавецтва “Кнігазбор”, Менск.
Надзея Кандрусевіч – Свэн Нурдквіст “Час пеўня”. Выдавецтва “Кнігазбор”, Менск.
Надзея Кандрусевіч – Юя Вісландэр “Ёрдзіс”. Выдавецтва “Коска”, Менск.
Надзея Кандрусевіч – Юя Вісландэр, Свэн Нурдквіст “Мама Му паранілася”. Выдавецтва “Коска”, Менск.
Надзея Кандрусевіч – Юя Вісландэр, Свэн Нурдквіст “Мама Му ўяўляе”. Выдавецтва “Коска”, Менск.
Раіса Крывальцэвіч – Вілі Майнк „Прыгоды ката-летуценніка”. Выдавецтва “Тэхналогія”, Менск.
Галіна Скакун – Эрых Кэстнэр „Незвычайныя прыгоды Луізы і Лоты”. Выдавецтва “Тэхналогія”, Менск.
Юлія Цімафеева – Стыян Холе „Лета Гармана”. Выдавецтва “Янушкевіч”, Менск.
У журы прэміі Шэрмана ўвайшлі: перакладчыца, літаратуразнаўца, кандыдат філалагічных навук Марына Казлоўская, перакладчыца, пісьменніца, кандыдат філалагічных навук Ганна Янкута, філолаг, літаратуразнаўца, крытык Ціхан Чарнякевіч, паэтка, перакладчыца, кандыдат філалагічных навук Вера Бурлак, перакладчыца, магістр філалагічных навук Кацярына Маціеўская.
Прэмія за найлепшую перакладную кнігу заснаваная ў 2016 годзе ў гонар выдатнага літаратурнага перакладчыка Карласа Шэрмана. Заснавальнікамі прэміі з’яўляюцца Беларускі ПЭН-цэнтр, Саюз беларускіх пісьменнікаў і Дабрачынны фонд “Вяртанне”.
У 2018 годзе лаўрэаткай прэміі імя Карласа Шэрмана стала Вера Бурлак за пераклад кнігі Льюіса Кэрала “Скрозь люстэрка, і што ўбачыла там Аліса”. Раней прэмію атрымлівалі Андрэй Хадановіч і Якуб Лапатка.