Прэмію Гедройца атрымала Ева Вежнавец
У Варшаве абвясцілі лаўрэатаў прэміі за найлепшую арыгінальную кнігу, напісаную на беларускай мове ў жанрах мастацкай і дакументальнай прозы. Прэмію атрымала Ева Вежнавец за кнігу “Па што ідзеш, воўча?”. Яна атрымала і адмысловую прэмію “Еўрарадыё” — кніга выйдзе ў аўдыё-фармаце.
Другое месца творчая стыпендыя ў Доме творчасці на шведскім востраве Готланд — Таня Скарынкіна і кніга “Райцэнтар”.
Трэцяе месца — у Сяргея Абламейкі з кнігай “Каліноўскі і палітычнае нараджэнне Беларусі”.
Уручэнне прэміі адбывалася ў Варшаве з палітычных прычын.