Прэмію імя Ежы Гедройца атрымаў Iлля Сiн за кнігу „Libido”
У менскім „Палацы мастацтваў” прайшло ўрачыстае ўганараванне лаўрэатаў літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца.
Ілля Сін
Кажа ўладальнік 2-га месца прэміі за кнігу „Поўня” пісьменнік з Падляшша Міхась Андрасюк:
– У прэміі Гедройца, ці не самай прэстыжнай літаратурнай прэміі для празаікаў у Беларусі, гэтае другое месца — вялікі гонар для беларускай літаратуры ў Польшчы. Я Польшчы нарадзіўся, я ў Польшчы ўсё жыццё пражыў. Мы шмат гадоў існавалі на ўзбочыне беларускай літаратуры ў цэлым. Сёння я магу сказаць, што гэта такі завяршальны працэс інтэграцыі беларускай літаратуры ў Польшчы і беларускай літаратуры ў цэлым.
Галоўную ўзнагароду прэміі імя ўраджэнца Менску, польскага дысідэнта, інтэлектуала Ежы Гедройца сёлета здабыў Ілля Сін за раман „LIBIDО”, трэцюю пазіцыю заняла Алена Брава з кніжкай „Садомская яблыня”.
Міхал Андрасюк. Поўня Алена Брава. Садомская яблыня Сяргей Календа. Часам панкі паміраюць Ілля Сін. Libido Юлія Шарова. Вяртанне Ліліт Сяргей Шупа. Падарожжа ў БНР
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск