Прэзентацыі “Палёту над гняздом зязюлі” ў Менску і Магілёве



„Амерыканка” – новая кніжная серыя, у якой перакладчыкі плануюць публікаваць знакавыя кнігі пісьменнікаў Паўночнай Амерыкі ў перакладзе на беларускую мову.

Дзякуючы краўдфандынгу на платформе ulej.by і мецэнату Ігару Жабароўскаму на волю выпушчаная першая кніга серыі – „Палёт над гняздом зязюлі” Кена Кізі. 

11 снежня (пн), 18:00 – 21:00

Старт продажаў. Аўтограф-сесія перакладчыка Аляксея Знаткевіча, які адмыслова прыедзе ў Беларусь на прэзентацыю кнігі. 

„Арт-Сядзіба” / symbal.by (пр. Машэрава, 18). Уваход вольны

Кнігу можна будзе купіць у краме сувеніраў „Сымбаль”, а потым падпісаць у памяшканні „Арт-Сядзібы” ў тым жа будынку. Напачатку аўтограф-сесіі рэдактарка серыі Марыя Мартысевіч і перакладчык Аляксей Знаткевіч больш распавядуць пра серыю, пра пераклад журналістам і аматарам літаратуры.

14 снежня (чц), 18:30

Прэзентацыя серый беларускага перакладу („Амерыканка”, „ПрайдзіСвет”, „Паэты планеты”) і раману “Палёт над гняздом зязюлі” Кена Кізі.

Магілёў, „Кола сяброў” (вул. Чкалава, 16)

Аўтары: Кен Кізі, Артур Конан Дойл, Генрых Гайнэ, Баляслаў Лесьмян

Перакладчыкі: Аляксей Знаткевіч, Ігар Крэбс, Марыя Мартысевіч, Ганна Янкута.

Імпрэза адбываецца ў межах кампаніі „Будзьма беларусамі!” Уваход вольны

16 снежня (сб), 19:00

„Амерыканка. Пачатак”

Прэзентацыя раману Кена Кізі „Палёт над гняздом зязюлі” і ўсёй кніжнай серыі „Амерыканка”: літаратурна-музычная вечарына.

Прэс-клуб (вул. В. Харужай, 3-601)

Аляксей Знаткевіч / Кен Кізі

Сярж Мядзьведзеў / Чак Паланюк

Павал Касцюкевіч / Курт Вонегут

Ігар Кулікоў, Ганна Комар / Чарлз Букоўскі

Вольга Калацкая, Марыя Мартысевіч / Маргарэт Этвуд

Андрэй Хадановіч / Леанард Коэн, Боб Дылан

Саўндтрэк: музыкі гуртоў Scarlett, Clara Venus, Deproverst  (live)

Уваход вольны.

З 12 снежня “Палёт над гняздом зязюлі” па-беларуску можна будзе купіць не толькі ў краме symbal.by, але ў іншых віртуальных і рэальных кнігарнях: oz.by, knihi.by, januskevic.by, у кнігарнях “Логвінаў” (пр. Незалежнасці, 37а),  “Акадэмкніга” (пр. Незалежнасці, 72) “Сон Гоголя” (вул. Леніна, 15).

У снежні таксама распачнецца кампанія па зборы сродкаў на новыя кнігі серыі, якая будзе называцца “Каляды з “Амерыканкай””.

Беларускае Радыё Рацыя