Прэзентацыя 3D фільма-рэканструкцыі даваеннага Менска



Да Дня горада 10 верасня а 16-й гадзіне ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбудзецца прэзентацыя відэароліка, дзе можна ўбачыць трохмерную мадэль дома Песняра па Вайсковым завулку і фрагмент гарадского асяродка 20 — 30-х гг. 20 ст., у якім знаходзілася сядзіба Якуба Коласа. 

Абапіраючыся на архіўна-бібліяграфічныя звесткі, матэрыялы з фондаў музея і ўспаміны сям’і Міцкевічаў, быў адноўлены гарадскі ландшафт, планіровачная структура і архітэктурныя дамінанты. 3D-інсталяцыя дазваляе ўбачыць, якой была сталіца больш за 80 гадоў таму і адчуць атмасферу даваеннага Менска.

Аўтар ідэі праекта — Аляксандр Храмы, дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, выканаўца — Ахрэм Белабровік, навуковы супрацоўнік Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа, архіўна-бібліяграфічныя вышуканні — Антон Астаповіч, вучоны сакратар Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа, Павел Растоўцаў, калекцыянер, член Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, кансультацыі — Васіліна Міцкевіч, галоўны захавальнік Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа, Марыя Міцкевіч, унучка Якуба Коласа.

Дата правядзення: 10 верасня

Час: 16.00

Адрас: г. Менск, ул. Акадэмічная, 5.