Прэзентацыя альбома “Напалеон Орда”: беларускія мясціны ў гравюрах мастака
20 красавіка а 16-й гадзіне ў галерэі «Лабірынт» (3-ці паверх) Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (3-ці паверх) адбудзецца прэзентацыя альбома «Напалеон Орда» (2020).
Напалеон Орда (1807–1883) — знакаміты мастак, кампазітар, піяніст, педагог і грамадскі дзеяч. Адзін з самых вядомых майстраў архітэктурнага пейзажу: сярод яго акварэляў і графічных прац больш за 200 адлюстроўваюць беларускія мясціны. Буйнейшая айчынная калекцыя літаграфій, якая захоўваецца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, стала асновай для шэрагу запатрабаваных выданняў, прысвечаных асобе мастака.
Альбом «Напалеон Орда» – вынік супрацы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і «Выдавецтва “Беларусь”». У выданні 2020 г. упершыню сабраны і прадстаўлены 190 гравюр з выявамі беларускіх архітэктурных помнікаў, палацаў і мястэчак ХІХ ст. Многія з іх прадстаўлены ў альбоме ўпершыню.
У праграме мерапрыемства:
– сустрэча з удзельнікамі выдавецкага праекта і экспертамі;
– выступ аўтара ўступнага артыкула і складальніка выдання – намесніка генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аляксандра Сушы;
– выстаўка-прагляд выданняў, прысвечаных Напалеону Ордзе як майстру архітэктурнага пейзажу. Дапаўняюць выстаўку арыгінальныя лінагравюры мастака з калекцыі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі;
– знаемства з унікальным альбомам. Выдавецкая навінка адзначана дыпломам пераможцы і знакам-сімвалам «Малы залаты фаліянт» у намінацыі «За ўклад у захаванне гісторыка-культурнай спадчыны» LX Нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі».