Прэзентацыя беларускамоўнага “Панядзелка” Мойшэ Кульбака



Кнігу “Панядзелак” – пераклад з ідышу рамана выдатнага міжваеннага пісьменніка Беларусі Мойшэ Кульбакапрэзентавалі ў сталічнай Галерэі TUT.BY.

Кажа перакладчык Сяргей Шупа:

З Вільні ў 28-м годзе ён зноў вяртаецца ў Менск. Фактычна гэтае вяртанне каштавала яму жыцця. Пасля таго, як ён быў забіты ў тую чорную ноч, калі было забіта больш за 100 прадстаўнікоў творчай, палітычнай і грамадскай эліты 29-30 кастрычніка 1937 года, на дваццаць гадоў імя Кульбака было, прынамсі, у гэтай частцы свету выкраслена з усіх кніг жыцця і смерці.

У міжваеннай Савецкай Беларусі мова ідыш разам з беларускай, польскай і расейскай мела статус дзяржаўнай. На ёй працавала каля трох соцень агульнаадукацыйных школ і некаторыя факультэты ВНУ.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота аўтара