Прэзентацыя дэбютнага альбома гурта “Варган” у Менску
Полацкі фальклорны гурт “Варган” прэзентуе дэбютны альбом з песнямі роднай зямлі. У альбом увайшлі песні і інструментальныя кампазіцыі, якія некалі гучалі на тэрыторыі Полаччыны і арганічна ўпляталіся ў гадавое каляндарнае кола.
CD выйшаў у межах праекта “Традыцыя”
Спецыяльныя госці: Клуб традыцыйнага танца “Сіта” Вольга Фёдарава і Яўген Барышнікаў, гурт “Рэхта” (в. Вялікі Поўсвіж Лепельскага раёна)
Пачатак: 14.10 (17:00) Кафэ «Грай» (Менск, вул. Інтэрнацыянальная, 33)
