Прэзентацыя “Другой сусветнай вайны на здымках з архіва Ігара Мельнікава”



Беларусы пачалі змаганне з нямецкім нацызмам у верасні 1939 года, а не ў чэрвені 1941-га. Пра гэта ішла гаворка на прэзентацыі кніжкі “Другая сусветная вайна на здымках з архіва Ігара Мельнікава”.

Зверху ёсць наша сімволіка – гэта Група вайскова-гістарычнай рэканструкцыі беларусаў у Войску польскім. Мы яе самі прыдумалі. Лозунг гэтай групы: «Памятаць кожнага!». Бо так насамрэч у гэтай кнізе ёсць жаўнеры ўсіх войск, якія змагаліся супраць нацыстаў усіх краін антыгітлераўскай кааліцыі. І для мяне роўна як гэты жаўнер, так і той жаўнер – гэта такая памяць, якую мы павінны захоўваць. Я адмыслова паставіў побач жаўнераў як Савецкага войска, так і андэрсаўцаў.

Прэзентацыя кнігі Ігара Мельнікава адбылася ў сталічнай Галерэі TUT.BY. Месяцамі раней там прайшла выстава фотаздымкаў з яго калекцыі, што ўвайшлі ў цяперашняе выданне.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота аўтара