Прэзентацыя дыска „Беларускія народныя танцы”
21 кастрычніка а 18:00 адбудзецца прэзентацыя складанкі (CD+DVD) «Беларускія народныя танцы». Выданне дыскаў стала магчымым дзякуючы плённай сумеснай працы капэлы «На таку» і клуба традыцыйнага танца «Сіта». Прэзентацыя будзе праходзіць ў памяшканні Міханавіцкага Дома фальклора па адрасе: Менскі р-н, а/г Міханавічы, вул. Шасэйная, 114.
Музыкі капэлы «На таку» ўпершыню сабраліся разам у 2008 годзе, дзякуючы энергіі і таленту менскага дудара Змітра Сідаровіча. Ад таго часу і па сёння яны вучаць танцы, граюць танцы, ладзяць танцы – як пад дахам, так і на вольным паветры.
Клуб традыцыйнага танца «Сіта» ўтварыўся ў студзені 2012 г. Сябры клуба імкнуцца ўзнаўляць танцы паводле этнаграфічных крыніц, засвойваць манеру выканання непасрэдна ад носьбітаў (падчас этнаграфічных экспедыцый, з відэадакументальных матэрыялаў).
Беларускае Радыё Рацыя
