Прэзентацыя фотаальбома „Take Minsk home” у Варшаве
Прэзентацыя фотаальбома „Take Minsk home” паводле леташняй выставы „Я хачу дадому” адбылася ў Варшаве. Падчас падзеі таксама прайшоў тэматычны квіз, сустрэча з псіхолагам і аўтарамі здымкаў.
Пра новае выданне распавядае арганізатар імпрэзы Ана Мацкевіч:
– У гэтым фотаальбоме здымкі беларускіх фатографаў у эміграцыі, там таксама ёсць хокку ад гэтых фатографаў з іх думкамі пра Менск. Таксама некаторая інфармацыя пра саму выставу, і пра фідбэкі на перформанс таксама. Сярод аўтараў гэтых фотаздымкаў і Уладзімір Маляўка, беларускі фатограф і дызайнер, і Караліна Палякова, беларуская мастачка, і Максім Багдановіч, і Ганна Верас. Для іх важная гэтая тэма, вельмі любяць Менск і, дарэчы, вельмі шчаслівыя, што людзі могуць бачыць гэтыя здымкі.
Падзея адбылася ў Беларускім Моладзевым Хабе пры падтрымцы аб’яднання “ByProsvet”.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя