Прэзентацыя кнігі Іосіфа Рубахі “Фрэскі…” ў Берасці
“Фрэскі…” — кніга пад такой назвай аўтарства Іосіфа Рубахі была прэзентаваная ў Берасці. Мерапрыемства адбылося ў абласным краязнаўчым музеі і было прымеркавана да юбілейных дат: 850-годдзя з’яўлення габрэяў на беларускіх землях і 630-годдзя прывілеяў князя Вітаўта габрэям Берасця і Гародні.
Распавядае сам творца:
– Тое, што зрабілі габрэі для Беларусі, гэтага нельга забываць. У свой час у гарадах было 80-90% габрэяў. Я ведаю, што ў Менску ў 1941 годзе з 252 тысяч жыхароў палова былі габрэі.
Агулам даследчык Іосіф Рубаха выдаў чатыры кнігі па гісторыі габрэяў, у якіх ён закранаў у тым ліку Берасцейскі і Пінскі раёны.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
Фота brokm.by