Прэзентацыя кнігі Лявона Карповіча ў Лунне



Прэзентацыя кнігі вядомага краязнаўцы Лявона Карповіча “Маё мястэчка Лунна – Воля” адбудзецца ўпершыню на Гарадзеншчыне ў родным мястэчку краязнаўцы 2 ліпеня 2016 года.

l2-700x400

Кніга змяшчае 300 старонак гісторыі заходнебеларускага мястэчка, яго трагедыю падчас ІІ Сусветнай вайны ды іншыя старонкі гісторыі.

Пра тое, як стваралася кніга, распавядае Лявон Карповіч:

– Гэта стваралася спачатку не як кніжка. А ўсё адбылося дзякуючы Язэпу Палубятку. Дзесьці ў 2002 годзе ён у Мастах арганізаваў друкаванне газеткі “Мастоўскі веснік”. Ён прапанаваў, калі ёсць якія цікавыя матэрыялы, даваць у газету. Вось так пачаў я збіраць матэрыялы пра Лунна.

Кніга выйшла дзякуючы ініцыятыве Гарадзенская бібліятэка ў серыі “Краязнаўцы Беларусі”. Аўтар спадзяецца наступную прэзентацыю правесці ў Гародні.

Беларускае Радыё Рацыя, Лунна