Прэзентацыя кнігі “Мяжа ля Заслаўя 1921-1941 гг”
Заходняя мяжа Беларусі перад ІІ Сусветнай вайной. Гісторык Ігар Мельнікаў прэзентуе сваю чарговую гістарычную кнігу – “Мяжа ля Заслаўя 1921-1941 гг.”
Выданне прысвечана аналізу гісторыі савецка-польскага памежжа ў міжваенны перыяд. Кніга выйшла ў выдавецтве “Галіяфы”. Паводле дырэктара выдавецтва Змітра Вішнёва, гэта ўнікальнае выданне, якое надзвычай багатае фотаматэрыяламі.
– Гэтая кніга сапраўды ўнікальная, у ёй больш за 100 архіўных фотаздымкаў – каляровых і чорна-белых, шмат невядомых гістарычных фактаў. Я думаю, што кнігу чакае маленькі фурор у творчым свеце.
Прэзентацыя кнігі адбудзецца заўтра ў менскім Бізнес-клубе “IMAGURU” (Менск, вул. Фабрыцыўса, 4). Удзельнікі сустрэчы змогуць задаць аўтару пытанні па гісторыі Заходняй Беларусі, убачыць унікальныя фотаздымкі і дакументы. Пачатак прэзентацыі а 19-й гадзіне.
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя
Фота nashapamiac.org