Прэзентацыя кнігі пра Максіма Танка — 13 кастрычніка
13 кастрычніка (пятніца) у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца прэзентацыя кнігі Леаніда Дранько-Майсюка “…Натуральны, як лінія небасхілу”, прысвечанай Максіму Танку. Пачатак у 18.30. Уваход вольны.
Архіўная аповесць выдадзеная ў серыі “Кнігарня пісьменніка” ў выдавецтве “Кнігазбор” і прымеркаваная да 105-гадовага юбілею Максіма Танка.
Гэта твор пра беларускага песняра, пра той час (першая палова 1930-х), калі малады Максім Танк жыў у Вільні, супрацоўнічаў з падпольнымі структурамі камуністычнай партыі Заходняй Беларусі. Гэта вынік шматгадовай працы аўтара ў віленскіх і мінскіх архівах.
У вечарыне акрамя аўтара возьмуць удзел: літаратары Фелікс Баторын, Анатоль Вярцінскі, Анатоль Сідарэвіч, старшыня ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” Барыс Пятровіч.
Праспявае Таццяна Грыневіч-Матафонава.
Арганізатары – Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры і ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”
Прэс-служба ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”