Прэзентацыя кнігі пра Змітра Вайцюшкевіча



Арганізатары імпрэзы 27 чэрвеня запрашаюць на прэзентацыю другога выдання кнігі “Беларускае слова ад спеву” на сядзібу ТБМ iмя Францішка Скарыны па вул. Румянцава, 13. Пачатак а 19-й гадзіне.

Другое, дапоўненае выданне кнігі “Беларускае слова ад спеву”, прысвечана 25-годдзю творчай дзейнасці вядомага беларускага артыста Змітра Вайцюшкевіча. Кніга ўяўляе сабой зборнік літаратурна-публіцыстычных і крытычных матэрыялаў, у яго ўключаны падарожныя нататкі, лірычныя замалёўкі, інтэрв’ю са спеваком, рэцэнзіі на яго музычныя альбомы.

Аўтары-ўкладальнікі : Э. Дзвінская, А. Мяльгуй, П. Севярынец. Кніга выйшла ў выдавецтве “Кнігазбор”.