Прэзентацыя кнігі пра знакаміты род Храптовічаў



У Гародні прайшла прэзентацыя кніжкі пра знакаміты род Храптовічаў, сярод якіх стваральнікі дыпламатычнай службы нашай дзяржавы – Рэчы Паспалітай, філосафы, фундатары навукі.

На Гарадзеншчыне шмат месцаў, звязаных з гэтым родам, таму прэзентацыя прайшла менавіта ў Гародні. Кажа Юры Меляшкевіч – прадстаўнік таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры.

– Кніга паўстала дзякуючы сумесным намаганням прадстаўнікоў роду Храптовічаў. Напрыклад, Пётр Храптовіч, бо кніжка з аўтарствам яго бацькі Міхаіла Храптовіча-Буценева. Яна таксама была падтрымана польскай амбасадай у Беларусі, і дзякуючы іх высілкам у гэтым праекце яна паўстала ў папяровым выглядзе, а таксама дзякуючы нашаму таварыству і праваслаўнай арганізацыі «Ікумена», якая ўдзельнічала ў фінансаванні гэтага праекта.

Гэта першая прэзентацыя кнігі ў Беларусі. А набыць яе можна ў этна-краме „Цудоўня.”

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота аўтара