Прэзентацыя кнігі Рыгора Сітніцы «Ток» – на Менскім кніжным кірмашы
28 лютага – 4 сакавіка 2018 году адбудзецца XXV Менскі міжнародны кніжны кірмаш. Мерапрыемства пройдзе ў будынку Нацыянальнага выстаўнага цэнтру (г. Менск, пр-т Пераможцаў, 14).
У ім возьмуць удзел выдавецтвы з больш чым 20 краінаў свету!
Галоўная тэма сёлетняй выставы-кірмашу — Беларусь — культурная пляцоўка Еўропы.
Сярод удзельнікаў — і незалежныя беларускія выдавецтвы: „Галіяфы”, „Arche”, выдавецтва Янушкевіча, выдавец Зміцер Колас.
1 сакавіка ў 15.30 на пляцоўках XХV Менскага міжнароднага кніжнага кірмашу адбудзецца прэзентацыя кнігі паэзіі Рыгора Сітніцы «Ток» з удзелам аўтара.
Беларускае Радыё Рацыя