Прэзентацыя кнігі Віктара Сямашкі “Ромб” – 1 ліпеня
1 ліпеня ў менскай культ-прасторы “Тартак” адбудзецца канцэрт-прэзентацыя новае кнігі паэта, музыкі й журналіста Віктара Сямашкі. У зборнік “Ромб” увайшлі 6 вершаваных цыклаў, напісаных цягам 2012 – 2014 гг. Тэкст аздоблены паўсотняй аўтарскіх малюнкаў.
Галоўным рэдактарам кнігі выступіў паэт і даследчык беларускае літаратуры Віктар Жыбуль. Вокладку змайстраваў Дзяніс Кудраўцаў (Sinie Gory). Выданне пабачыла свет у Беластоку праз выдавецтва EkoPress і часткова за грошы ахвярадаўцаў.
Падчас прэзентацыі выступяць асобы, якія так ці інакш спрычыніліся да выдання “Ромбу”. А таксама гурты Sinie Gory, “Балцкі Субстрат”, “Віктар Сямашка ды Кумпанія” ды інш. Пачатак а 18-00. Уваход вольны.
Мейсца: культурніцкая прастора “Тартак” (Менск, вул. Магілеўская, д. 2, корпус 2, 4-ы паверх, ст. м. “Інстытут культуры”).