Прэзентацыя нашумелага рамана Віктара Марціновіча ў Менску



Кампанія “Будзьма беларусамі!” запрашае на прэзентацыю нашумелага рамана беларускага пісьменніка, публіцыста, мастацтвазнаўцы Віктара Марціновіча “Ноч”, якая адбудзецца ў Менску 2 лістапада ў “Falcon Club Буцік Кіно”, які з’яўляецца партнёрам мерапрыемства.

“Ноч” зусім нядаўна пабачыла свет, але ўжо займела шырокі рэзананс: сотні чытачоў на аўтограф-сесіі, супярэчлівыя рэцэнзіі ад крытыкаў, бурнае абмеркаванне твора ў сацыяльных сетках. Далёка не кожны беларускі аўтар можна пахваліцца такой цікавасцю да сябе і сваіх кніг.

“Ноч” – шосты раман пісьменніка. У ім – фантастычны свет: вечная ноч, вечны лістапад і вечнае “каляналя”. Гэта кніга пра адчуванне неспакою, небяспекі і няўтульнасці, яна пра фэйкавыя навіны і “зямны блін”, але найперш гэта кніга пра Героя, які праходзіць праз нечалавечыя выпрабаванні і імкнецца пры гэтым застацца Чалавекам.

Прэзентацыя “Ночы” – выдатная магчымасць не толькі паслухаць аўтара, але і атрымаць адказы нават на самыя смелыя пытанні

 2 лістапада, “Falcon Club Буцік Кіно” (пр-т Пераможцаў, 20)

Вядоўца — Усевалад Сцебурака

19.00

Уваход вольны