Прэзентацыя новага альбома гурта :B:N:



25 красавіка ў клубе «Брюгге» гурт :B:N: прэзентуе новы альбом.

Летась гурт адзначыў сваё 18-годдзе і рухаецца наперад. Для слухачоў музыкі падрыхтавалі новую праграму, якую прадставяць 25 красавіка.

Рок-гурт :B:N: заснаваны ў 1999 у Бярозе, што на Берасцейшчыне. Пераможцы фэсту „Рок-Кола-2001” у намінацыі „Найлепшая лірычная песня”, лаўреаты фестывалю „Басовішча-2002”. Актыўна выступаюць у Польшчы. Маюць чатыры студыйныя дыскі: „Не трывай” (2003), „Жыве рок-н-рол” (2006), „Крок за крокам” (2012), „Шукай сваё” (2015).