Прэзентацыя новай кнігі паэзіі Ганны Комар у Лондане
5 траўня ў Беларускай бібліятэцы імя Францішка Скарыны ў Лондане адбудзецца прэзентацыя новай паэтычнай кнігі «Мы вернемся» беларускай паэткі Ганны Комар.

Дата: 5 траўня
Час: 19.00 (час мясцовы)
Месца: Беларуская бібліятэка імя Францішка Скарыны, 37 Holden Rd, Лондан
«Мы вернемся» — 20 дакументальных гісторый беларусак і беларусаў, якія пакінулі краіну цягам года, пачынаючы са жніўня 2020-га.
Гэтыя тужлівыя, шчымлівыя вершы дапамагаюць прыняць супярэчлівыя, складаныя пачуцці, якія большасць з нас перажылі альбо дагэтуль пражываюць далёка ад Беларусі.

На прэзентацыі можна будзе набыць кнігу з аўтографам аўтаркі.
